ШАНОЎНЫЯ
ВЕРНІКІ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ! Прыміце віншаванні ўсе, хто святкуе 25 снежня светлае
Раство Хрыстова!
Для
мільёнаў людзей гэта свята стала сімвалам далучэння да вялікіх каштоўнасцей
хрысціянскага жыцця і духоўнасці. У складаным сучасным свеце не гаснуць
узнёсласць і веліч хвалюючай урачыстасці, якая нясе ўпэўненасць у перамозе
ідэалаў гуманізму і справядлівасці. Нараджэнне Хрыста ўсяляе ў нашы сэрцы
надзею і ўсеабдымную любоў, напаўняе жыццё шчырай радасцю і добрымі спадзяваннямі.
Нездарма чароўныя, самыя прыгожыя калядныя дні - гэта блаславёны час выканання
жаданняў, дабрачыннасці і міласэрнасці, асаблівай увагі да тых, каму неабходны
нашы спагада і дапамога. Гэта час, калі мы замацоўваем наша адзінства малітвай
і стваральнай энергіяй. Светлае каляднае свята аб’ядноўвае сем’і, дорыць
усім цудоўны настрой, у кожны дом прыносіць мір і згоду, імкненне цаніць і
паважаць адзін аднаго. Няхай Раство Хрыстова стане для нас сімвалам дабра,
духоўнай радасці і надзеі, а шматгадовыя традыцыі і сучасныя магчымасці
паспрыяюць нашаму ўпэўненаму руху наперад. Шчыра жадаем міру, добрага
здароўя і душэўнай раўнавагі, згоды і ўтульнасці ў кожным доме.
Шчаслівых
вам Калядаў!
Раённы
выканаўчы камітэт
Раённы
Савет дэпутатаў