Вясна
ўступае ў свае правы: сонца з кожным днём прыгравае ўсё мацней, і лёд на
Зэльвенскім вадасховішчы імкліва губляе сваю былую трываласць. Знешне ён яшчэ можа здавацца
маналітным, але ўнутры ужо
становіцца друзлым, прасякнутым вадой і вельмі ненадзейным. Менавіта ў гэты
пераходны перыяд, калі звыклыя шляхі па лёдзе ператвараюцца ў пастку, рызыка
правалаў пад лёд узрастае шматкроць. Каб папярэдзіць трагедыі і нагадаць
грамадзянам аб смяротнай небяспецы, на берагах Зэльвенскага вадасховішча
прайшоў сумесны прафілактычны
рэйд.
У
мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Зэльвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і
прадстаўнікі раённага таварыства
выратавання на водах. Спецыялісты правялі тлумачальныя
гутаркі з аматарамі зімовай рыбалкі і проста адпачывальнікамі. Ратавальнікі
расказвалі пра падступства вясновага лёду, тлумачылі, як распазнаць небяспечныя
месцы і што рабіць, калі вы ці нехта побач апынуўся ў ледзяной вадзе. Усім,
каго сустрэлі на вадаёме, уручалі памяткі з правіламі бяспечных паводзін і нумарамі экстраных службаў.
– У сувязі з устанаўленнем плюсавой тэмпературы паветра
на тэрыторыі Зэльвенскага раёна пачалося актыўнае разбурэнне лядовага пакрыцця.
Лёд становіцца слабым, асабліва каля берага. Улічваючы гэтае выхад на лядовае
пакрыццё на тэрыторыі Зэльвенскага раёна забаронены з 4 сакавіка, – адзначыў
старшыня раённага таварыства выратаваня на водах. – Мы заклікаем кожнага: не
рызыкуйце жыццём дзеля сумніўнага задавальнення ці кароткага шляху.
Выратавальнікі ў чарговы
раз звяртаюцца да ўсіх жыхароў раёна: ніякі ўлоў ці скарачэнне шляху не
параўнаюцца з цаной чалавечага жыцця. Адмоўцеся ад выхаду на лёд, дачакайцеся,
пакуль вадаёмы поўнасцю вызваляцца
ад лёду, і выбірайце для адпачынку толькі бяспечныя месцы.