Главная / Новости / Новости района
16.06.2026

Вясельныя традыцыі ўзгадалі каралінцы на свяце "Перазвон талентаў"

 Які сэнс мелі вясельныя абрады, чаму маладыя рыхтавалі загаддзя не толькі ўборы для себя, але і розныя рэчы для моладзі, што азначаў узор на іх убранні? На гэтыя і шмат іншых пытанняў адказы змаглі пачуць госці брэндавага свята "Перазвон талентаў", якое ў мінулыя выхадныя ладзілася ў аграгарадку Каралін.
энтральнай тэмай тэатралізаванай імпрэзы стала адраджэнне старадаўніх абрадаў, якія на працягу доўгіх гадоў захоўвалі продкі, перадавалі з пакалення ў пакаленне. Работнікі культуры ў аглядзе-конкурсе «Фарбы спадчыны маёй» змаглі прадэманстраваць вясельныя абрады мінулых часоў, якія былі напоўнены глыбокім сэнсам і шчырымі эмоцыямі. 
Дэфіле «З бабулінага куфра» ўразіла ўнікальнымі вясельнымі ўбраннямі даўніны, дазволіла ацаніць прыгажосць спадчыны, тым больш, што кожны ўзор на кашулі перадаваў асобную гісторыю кахання.
Весела было падчас этнабатлу «Вясельнае кола»! А як жа інакш, калі гармонік грае, гарманіст падпявае, а прыпеўкі самі прыходзяць на памяць?! Менавіта так – з задорам, гумарам і энергіей – святкавалі вяселлі нашы продкі. Пакаштаваць розныя стравы ўдзельнікі святочнасці змаглі на выставе дамашней выпечкі, навучыцца майстраваць вясельныя бутаньеркі – на творчых майстэрнях.