Главная / Новости / Новости района
12.08.2026

У раёне намалочана больш за 60 тысяч тон зерня

 На хлебных прасторах Гродзеншчыны загучала асаблівая нота гонару і радасці – вобласць перакрочыла знакавую лічбу ў адзін мільён тон зерня новага ўраджаю. Важкі ўклад у агульны каравай рэгіёна ўносяць і зэльвенскія хлебаробы. 

Па апошніх дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання ў раёне ўбрана 74 працэнты плошчаў, намалочана 62 519 тон зерня, ураджайнасць культур складае 51,7 цэнтнера з гектара. 

Вышэй раённага паказчыка – 71,4 цэнтнера атрымліваюць сынкавіцкія хлебаробы. Па валавым зборы зерня лідзіруе дзяржпрадпрыемства “Галынка” – у засекі засыпана больш чым 19 тысяч збожжа.