Главная / Новости / Новости района
12.06.2026

Купляю беларускае! Візітная картка Зэльвеншчыны – мясцовы хлеб

 Сёння майстры хлебапячэння філіяла аблспажыўтаварыства ператварылі ўласную выпечку ў візітную картку Зэльвеншчыны. 
Мясцовы хлеб сапраўды славіцца сваёй натуральнасцю і традыцыйнай рэцэптурай. Да спадобы ён не толькі жыхарам, але і гасцям раёна, якія адзначаюць яго высокую якасць, непаўторны смак і водар, што штодня напаўняе дамы ўтульнасцю і цяплом.

На прылаўках магазінаў і ў аўтакрамах ёсць багаты выбар хлебабулачных вырабаў на любы густ: ад традыцыйных сартоў да спецыялізаваных варыянтаў для здаровага харчавання. 

Таму мы заўседы і купляем наша роднае, наша беларускае!