Прывітанне
Альшэўскі Дзяніс Аляксандравіч
Старшыня Зэльвенскага райвыканкама
Паважаныя сябры!
Я вітаю вас у якасці наведвальнікаў афіцыйнага сайта Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.
Беларуская зямля багатая на самабытныя, непаўторныя сваёй прыгажосцю прыродныя месцы. Сярод іх і наша Зэльвеншчына. Маляўнічы зялёна-блакітны куток Гродзенскай вобласці, край старажытных курганоў, праслаўлены ў паэзіі ва ўсе часы – ад Сапегаў, што панавалі тут, да таленавітых сучаснікаў, якімі ганарыцца гэтая прыгожая зямля.
На нашым сайце вы зможаце знайсці разнастайную інфармацыю пра гісторыю і сучаснасць раёна, яго надзейных дзелавых партнёраў, турыстычны патэнцыял, даведацца пра навіны ў галіне эканомікі, культуры, адукацыі, грамадскага і спартыўнага жыцця.
Мы ўдзячныя за цікавасць, праяўленую да нашага сайта. Упэўнены, што ён стане для вас крыніцай дакладнай і карыснай інфармацыі аб розных сферах жыццядзейнасці раёна. Спадзяёмся, што, наведаўшы сайт, вы захочаце бліжэй пазнаёміцца з нашым раёнам, на свае вочы пераканацца ў яго непаўторнасці, ды і проста адпачыць.
Сардэчна запрашаем на Зэльвеншчыну!
З павагай,
Старшыня Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта
Д.А. Альшэўскі