Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Зельвенский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.12.2024

З Калядамі! Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

  ШАНОЎНЫЯ ВЕРНІКІ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ! Прыміце віншаванні ўсе, хто святкуе 25 снежня светлае Раство Хрыстова! Для мільёнаў людзей гэта свята стала сімвалам далучэння да вялікіх каштоўнасцей хрысціянскага жыцця і духоўнасці. У складаным сучасным свеце не гаснуць узнёсласць і веліч хвалюючай урачыстасці, якая нясе ўпэўненасць у перамозе ідэалаў гуманізму і справядлівасці.  Нараджэнне Хрыста ўсяляе ў нашы сэрцы надзею і ўсеабдымную любоў, напаўняе жыццё шчырай радасцю і добрымі спадзяваннямі. Нездарма чароўныя, самыя прыгожыя калядныя дні - гэта блаславёны час выканання жаданняў, дабрачыннасці і міласэрнасці, асаблівай увагі да тых, каму неабходны нашы спагада і дапамога. Гэта час, калі мы замацоўваем наша адзінства малітвай і стваральнай энергіяй.  Светлае каляднае свята аб’ядноўвае сем’і, дорыць усім цудоўны настрой, у кожны дом прыносіць мір і згоду, імкненне цаніць і паважаць адзін аднаго. Няхай Раство Хрыстова стане для нас сімвалам дабра, духоўнай радасці і надзеі, а шматгадовыя традыцыі і сучасныя магчымасці паспрыяюць нашаму ўпэўненаму руху наперад.  Шчыра жадаем міру, добрага здароўя і душэўнай раўнавагі, згоды і ўтульнасці ў кожным доме. Шчаслівых вам Калядаў! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў