Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Зельвенский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
06.03.2026

Вясновы лёд небяспечны: рэйд на Зэльвенскім вадасховішчы

Вясна ўступае ў свае правы: сонца з кожным днём прыгравае ўсё мацней, і лёд на Зэльвенскім вадасховішчы імкліва губляе сваю былую трываласць. Знешне ён яшчэ можа здавацца маналітным, але ўнутры   ужо становіцца друзлым, прасякнутым вадой і вельмі ненадзейным. Менавіта ў гэты пераходны перыяд, калі звыклыя шляхі па лёдзе   ператвараюцца ў пастку, рызыка правалаў пад лёд узрастае шматкроць. Каб папярэдзіць трагедыі і нагадаць грамадзянам аб смяротнай небяспецы, на берагах Зэльвенскага вадасховішча прайшоў сумесны   прафілактычны рэйд.   У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Зэльвенскага раённага   аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі раённ ага таварыства выратавання на водах . Спецыялісты правялі тлумачальныя гутаркі з аматарамі зімовай рыбалкі і проста адпачывальнікамі. Ратавальнікі расказвалі пра падступства вясновага лёду, тлумачылі, як распазнаць небяспечныя месцы і што рабіць, калі вы ці нехта побач апынуўся ў ледзяной вадзе. Усім, каго сустрэлі на вадаёме, уручалі памяткі з правіламі бяспечных паводзін   і нумарамі экстраных службаў.   – У сувязі з устанаўленнем плюсавой тэмпературы паветра на тэрыторыі Зэльвенскага раёна пачалося актыўнае разбурэнне лядовага пакрыцця. Лёд становіцца слабым, асабліва каля берага. Улічваючы гэтае выхад на лядовае пакрыццё на тэрыторыі Зэльвенскага раёна забаронены з 4 сакавіка, – адзначыў старшыня раённага таварыства выратаваня на водах. – Мы заклікаем кожнага: не рызыкуйце жыццём дзеля сумніўнага задавальнення ці кароткага шляху.   Выр атавальнікі ў чарговы раз звяртаюцца да ўсіх жыхароў раёна: ніякі ўлоў ці скарачэнне шляху не параўнаюцца з цаной чалавечага жыцця. Адмоўцеся ад выхаду на лёд, дачакайцеся, пакуль вадаёмы поўнасцю   вызваляцца ад лёду, і выбірайце для адпачынку толькі бяспечныя месцы.