Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Зельвенский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19.03.2026

22 сакавіка, у дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, адбудзецца раённая акцыя «Прыйдзі і пакланіся!»

У рамках акцыі адбудуцца аўтапрабег па маршруту г.п. Зэльва-в.Сынкавічы, малебен у Сынкавіцкім храме  ў памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, мітынг-рэквіем ля алеі памяці спаленых вёсак і пацярпелым ад генацыду землякам. Напярэдадні, 20 і 21 сакавіка, пройдзе народнае ўскладанне кветак да помнікаў у населеных іншых пунктах, зведаўшых лёс Хатыні. Да слова, у Зэльвенскім раёне ў гады вайны фашысцкімі карацелямі знішчана больш за 6 тысяч чалавек, у агні палыхала 21 вёска. Памяць аб вайне і загінуўшых свята ўшаноўваецца на зэльвенскай зямлі. Яна ўвекавечана ў 52 манументах. Вялікі пласт гістарычнага матэрыялу аб гераізме землякоў, партызанскім руху і трагедыі вёсак у выглядзе шматлікіх экспанатаў і рукапісаў захоўваецца ў адным з буйнейшых у рэгіёне народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Светач” сярэдняй школы №3 імя Паўла Ілліча Жданава гарадскога пасёлка. Праграма прадугледжвае: 12:00 – выезд з г.п. Зэльва 12:30 – малебен у храме святога Архангела Міхаіла в. Сынкавічы 12:50-13:00 – пераезд да алеі памяці спаленых вёсак 13:10 – мітынг-рэквіем ля Алеі памяці спаленых вёсак Для жадаючых прыняць удзел у аўтапрабеге збор у 11:30 за будынкам Зэльвенскага райвыканкама Служба інфармацыі газеты “Праца”  Источник: https://zelwa.by/glavnoe/8128/22-sakavika-u-dzen-pamiaci-axviar-xatynskai-tragedyi-adbudzecca-raennaia-akcyia-pryidzi-i-paklanisia