10.03.2020
"Зімовы Кубак Зэльвы-2020" адправіўся ў Гродна
На Зэльвенскім вадасховішчы 7 сакавіка
разыгралі Кубак па спартыўнай лоўлі рыбы дновай вудай метадам фідэр « З імовы Кубак Зэльвы –
2020».
На пачатковым этапе прайшло
лёсаванне-кожны ўдзельнік выцягнуў нумар са спецыяльна адведзеным месцам для
рыбнай лоўлі. Пасля лёсавання, адбылося ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў.
Прысутных павітаў старшыня Гродзенскага рыбалоўнага клуба Вадзім Смалякоў.
- Зэльвенскае вадасховішча-гэта адзін з
найлепшых вадаёмаў нашай краіны, які адказвае ўсім патрабаванням: рэльеф дна на
месцы лоўлі роўны, што стварае аднолькавыя для ўсіх спартоўцаў умовы, на дамбе
можа размясціцца вялікая колькасць удзельнікаў, – адзначыў Вадзім Алегавіч.
Удзел у спаборніцтвах прымалі 50 рыбакоў,
якія прыехалі да нас з розных куткоў Беларусі: Мінска, Гродна, Баранавічаў,
Кобрына, Ваўкавыска, Слоніма. За выкананнем удзельнікамі ўсіх пунктаў
становішча Кубка ў кожным сектары назіралі суддзі.
Пераможцы спаборніцтваў вызначаліся як
сярод каманд, так і ў асабістым заліку. Пры падвядзенні вынікаў улічвалася
сумарная колькасць балаў, набраная ўдзельнікамі каманд, у залежнасці ад вагі
вылаўленай рыбы.
Па выніках спаборніцтваў “З імовы Кубак
Зэльвы-2020" адправіўся ў Гродна: пераможцам стала каманда "On Hook
Grodno". Агульная вага вылаўленай рыбы гродзенскіх рыбакоў склала 25 580
кг. , другое месца заняла каманда «Flagman Belarus " (Гродна, агульная вага 20
800 кг), бронзавым прызёрам стала каманда «BiG BreaM Grodno» (Гродна, агульная
вага 20 550 кг).
У асабістым заліку пераможцамі сталі
Алег Каваленка (7 610 кг), Віталь Некрашэвіч (6 310 кг), Дзмітрый Баўшэвіч (6
240 кг).
Рыбалка падарыла ўсім прысутным
велізарны зарад пазітыву і выдатны настрой.