15.02.2020
Зэльвенцы могуць адкрываць сядзібы на спрошчаных умовах
На працягу апошніх гадоў колькасць зэльвенскіх аграсядзіб
нязменна. Іх дзевяць. Некаторыя скажуць-пазітыўная стабільнасць, іншыя-доўгачасовы
застой. Як змяніць статыстыку са знакам"+"? Адзін з варыянтаў-адкрыць
аграсядзібу на спрошчаных умовах, у рамках Указа №365 "Аб развіцці
аграэкатурызму".
Дакумент, які ўступіў у сілу два гады таму, дазволіў
прымаць гасцей без рэгістрацыі ў якасці прадпрымальнікаў. Зараз для адкрыцця
сядзібы дастаткова выплаціць збор за ажыццяўленне дзейнасці ў памеры базавай
велічыні (у цяперашні час 27 руб.) і накіраваць пісьмовае паведамленне з
указаннем даты пачатку працы ў раённы выканаўчы камітэт.
Праўда, такая форма вядзення бізнесу даступная жыхарам
сельскай мясцовасці. Згодна з указам, гаспадар сядзібы павінен пастаянна
пражываць на тэрыторыі уладанняў, весці асабістую падсобную гаспадарку. Дарэчы,
апошняму (садоўніцтву, кветаводству) можна навучаць і турыстаў. Дакумент не
толькі дазволіў пазьбегнуць шэрагу адміністрацыйных працэдур, а таксама пашырыў
пералік паслуг, якія прадстаўляюцца адпачывальнікам. У прыватнасці, у яго
ўключаны азнаямленне турыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і
архітэктурнымі аб'ектамі, народнымі традыцыямі; правядзенне спартыўна-масавых,
фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў, прэзентацый, юбілеяў,
банкетаў; аказанне паслуг лазняў, саунаў і душавых; катанне на жывёлах;
прадастаўленне інвентара для спорту і адпачынку; транспартнае абслугоўванне,
забеспячэнне агратурыстаў харчаваннем.
Больш падрабязную інфармацыю аб парадку ажыццяўлення
фізічнымі асобамі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму можна
атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Слонімскім раёне (г.Слонім,
вул. № 5, 6) або па тэлефоне 8 (01562) 6-63-79, у аддзеле па працы з
плацельшчыкамі па Зэльвенскім раёне (г.п. Зэльва, вул. Перамогі, 1) або па
тэлефоне 3-24-73.
ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Слонімскаму раёну.