Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
25.08.2022

Зэльвенскія выратавальнікі правялі «Кірмаш бяспекі» для жыхароў і гасцей райцэнтра

  Зэльвенскія выратавальнікі сумесна з работнікамі цэнтра культуры і народнай творчасці культуры ў рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» правялі «Кірмаш бяспекі» для жыхароў і гасцей райцэнтра.  Работнікі райаддзела МНС арганізавалі віктарыну па асновах бяспекі жыццядзейнасці, у час якой дзеці і дарослыя праверылі свае веды. Прадстаўнікі службы «101» нагадалі, як не дапусціць «пячных «  пажараў, заклікалі быць асцярожнымі пры выкарыстанні адкрытага агню. Не пакінулі без увагі і надзейнага памочніка – аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Мясцовыя жыхары і госці «кірмаша» прыгадалі правілы выкліку службы выратавання, даведаліся аб карысным кантэнце мабільнага дадатку «МНС Беларусі Дапамога побач» і замацавалі атрыманыя веды, адказаўшы на пытанні тэсціравання.  Юныя госці свята змаглі адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, калі экіпіраваліся ў баявое адзенне і пасядзелі за рулём пажарнага аўтамабіля. Жаданне прымерыць «баёўку» пажарнага-выратавальніка было не толькі ў дзяцей. Дарослыя з задавальненнем навыперадкі апранулі спецвопратку байцоў МНС. Работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №1 г.п.Зэльвы арганізавалі «водную феерыю», што падарыла глыток прахалоды і свежасці ў спякотны дзень. Зэльвенскі РАНС