23.02.2023
З Днём абаронцы Айчыны!Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі
Шано ў ныя зэльвенцы, дарагiя ветэраны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Адданае служэнне Радзіме, патрыятызм, грамадзянскасць, вернасць традыцыям – галоўныя каштоўнасці для многіх пакаленняў беларусаў.
Яны аб’ядноўваюць нас і цяпер. І менавіта сёння, ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз, нашай краіне патрэбна надзейная апора ў асобе сваіх абаронцаў – вайскоўцаў усіх родаў войскаў і тых, хто знаходзіцца ў рэзерве, гатовых у любую хвіліну стаць на варце Айчыны.
Сучасныя салдаты і афіцэры, абапіраю- чыся на вопыт і прыклад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў, з гонарам выконваюць свой воінскі абавязак, дэманструюць высокую зладжанасць і баявое майстэрства.
Перакананы, што Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі. У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і выключна мірных перамог у імя незалежнай і квітнеючай Беларусі!
Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА