14.10.2021
Вiншаванне з Днём мацi ад Валянцiна Семянякi
Шаноўныя жанчыны Зэльвеншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з адным з самых светлых і кранальных дзён – Днём маці!
Мацярынства – гэта найвялікшы з дароў, якім узнагароджана жанчына. Але гэта і нястомная праца на працягу ўсяго жыцця: ад бяссонных начэй у маленстве дзіцяці, клопатаў і трывог падчас яго сталення да надзей і спадзяванняў у перыяд яго станаўлення як чалавека і грамадзяніна.
Дарагія нашы матулі! Прыміце нізкі паклон за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра. Няхай вас заўсёды акружае паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці радуюць поспехамі, унукі дораць цяпло і ўвагу. Здароўя, душэўнага спакою і міру!
Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін Семяняка