17.06.2024
У Каралiн па настрой. Брэндавы фестываль «Перазвон талентаў» сабраў шмат прыхільнікаў народнай творчасцi
Душэўна, у цёплай сяброўскай атмасферы прайшоў у аграгарадку Каралін фестываль «Перазвон талентаў».
Ужо шмат гадоў сюды з»язджаюцца таленавітыя людзі розных узростаў з усіх куточкаў Зэльвеншчыны – культработнікі, аграрыі, педагогі, работнікі гандлю… Паступова брэндавае свята аграгарадка перарасло ў раённы фестываль фальклору. Гэта свята ў народных традыцыях са спевамі, гульнямі, тэатралізаванымі дзеямі.
На гасціннай пляцоўцы каля ўстановы культуры працавалі невялікія майстэрні пад адкрытым небам, разгарнуліся выставы таленавітых землякоў, а прыхільнікі песеннай творчасці змаглі зарадзіцца добрым настроем ад блізкіх сэрцу спеваў.
Фестываль абъяднаў людзей розных узростаў, які я з гарачым жаданнем імкнуліся падзяліцца скарбамі фальклорнага мастацтва, прапаноўвалі зноў і зноў дакрануцца да найбольш патаемых крыніц народнай спадчыны. У гледачоў была ўнікальная магчымасць папрысутнічаць на дэфіле народных строяў мінулых часоў нашых землякоў з розных населеных пунктаў раёна, акунуцца ў прыгажоць мясцовых абрадаў і паўдзельнічаць у танцавальным этнамарафоне…
Тереза КОВАЛЕВИЧ