Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
24.06.2024

Свята малака адзначылі ў аграгарадку Крывічы

«Піце, госці, малако, будзеце здаровыя!» – так гучаў дэвіз брэндавага мерапрыемства,  якое сёння прайшло ў Крывічах. Незвычайная ўрачыстасць сабрала ўсіх жыхароў і гасцей аграгарадка на свята малака. Калі ў двары карова – будзе ежа на стале. Менавіта такімі словамі адкрываў свята малака старшыня Дзярэчынскага сельсавета Аляксандр Белякала. З народнай мудрасцю не паспрачаешся. Канечне, з цягам часу на вясковых падворках малочнай жывёлы прыкметна паменшылася. Але па колькасці буронак (40!) крывіцкія гаспадары займаюць першае месца сярод населеных пунктаў сельсавета. А гэта значыць, што і вытворчасць гэтага незаменнага прадукта тут, канечне, не спынілася. Аб любімым з дзяцінства напоі ў час свята спявалі песні і чыталі вершы, спрабавалі прыгатаваныя з яго пачастункі і, вядома, узнагароджвалі тых, дзякуючы каму карысны прадукт з’яўляецца на стале. За найбольшую колькасць літраў здадзенага малака ўзнагароду атрымаў Аляксей Касенка. А самая высокая тлустасць малака ў рагулі, якая ўтрымліваецца на падворку Кацярыны Мамедавай. Буронка Ганны Лясоты перамагла ў намінацыі “Самы высокі ўдой”. Прызы ад арганізатараў мерапрыемства таксама атрымалі гаспадары самай сімпатычнай, жвавай і сытай каровы, а таксама рагулі, у якой самыя вялікія рогі. А самі буронкі красаваліся на фотавыставе. Гасцей свята частавалі ласункамі, якія мясцовыя гаспадыні прыгатавалі з малака – сырам, блінамі, пірагамі…