Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
30.12.2021

Сумеснае пасяджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта прайшло ў Зэльве

  Заканчэнне года – гэта не толькі падвядзенне вынікаў зробленага, але і перспектыўнае планаванне. Менавіта аб зацвярджэнні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Зэльвенскага раёна і праекта раённага бюджэту на 2022 год ішла размова на сумесным пасяджэнні 43-й сесіі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. Асновай эканомікі раёна з’яўляецца вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі: у жывёлагадоўчай галіне – мяса і малака, раслінаводстве – вырошчванне зерневых і зернебабовых культур, рапсу, цукровых буракоў і бульбы. У 2022 годзе тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі плануецца на ўзроўні 104,6%. На развіццё эканомікі раёна ў наступным годзе плануецца направіць не менш 41,2 млн рублёў інвестыцый, што ў супастаўных цэнах складзе 105,4% да ўзроўню 2021 года. Плануецца правядзенне рэканструкцыі малочнатаварнай фермы “Паўлавічы” філіяла “Дабраселецкі”, незавершанага будаўніцтвам будынка паліклінікі пад шматкватэрны жылы дом, будаўніцтва аўтазаправачнага комплексу з перапрацоўкай прыроднага газу, станцый абезжалезвання ў вёсках Зяльвянка, Рудзевічы, Снежная, рэканструкцыя шэрагу іншых аб’ектаў сацыяльнага прызначэння. Як вядома, на 2023 год Зэльва выбрана месцам правядзення абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі”. На распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’ектах, якія запланаваны да рэалізацыі ў рамках падрыхтоўчых работ, мяркуецца направіць 613 тыс. рублёў з абласнога бюджэту. Служба інфармацыі газеты “Праца”