09.08.2022
Шоу «Х-фактар. Беларусь», падарожжа на брычках і шмат конкурсаў. Чым сёлета будзе здзіўляць Ганненскі кірмаш? (праграма свята)
Канцэрт ад артыстаў праекта “Х-фактар. Беларусь», кірмашовыя конкурсы, фаер-шоу, пенная вечарынка і многае іншае. Чым сёлета будзе здзіўляць брэндавае раённае свята – Ганненскі кірмаш? Вашай увазе – праграма жнівеньскай урачыстасці.
Нагадаем: упершыню фестываль праходзіць у тры этапы! У ліпені адгрымелі «Легендарныя эпохі», а ўжо 19-20 жніўня зэльвенцаў чакае традыцыйная кірмаш, 18 верасня запрашае ўрачыстасць «СынкаВеча» (615-годдзе з дня асвячэння прастола сынкавіцкага храма Святога Міхала Арханёла). 19 жніўня
РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА
14.00 – 16.00 – “І зноў сабраў нас Ганненскі кірмаш”, паэтычная гасцёўня.
ВАДАСХОВІШЧА “ЗАЛЬВЯНКА”
10.00 – 14.00 – “Рыбаловы”, абласны конкурс аматараў рыбнай лоўлі.
18.00 – 19.00 – “Кірмашовыя забавы”, конкурс на лепшы кірмашовы гурт (спаборніцтвы на воднай гладзі і на сушы).
18.00 – 22.00 – “Кірмашовыя гасцёўні” (конкурс на лепшае падвор’е сярод арганізацый пасёлка з прэзентацыяй страў беларускай кухні).
19.00 – 20.00 – “Спартыўны драйв”, паказальныя выступленні па паруснаму віду спорту з удзелам спартсменаў нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.
20.00 – 20.30 – “Воднае шоу”, флайборд, Расія.
20.30 – 22.30 – “Музычны фантан”, эстрадны канцэрт з удзелам артыстаў г. Гродна.
22.30 – 01.00 – “Весяліся, народ!”, пляжная дыскатэка, музычная каманда DJ і MC, г. Мінск.
На працягу свята працуюць атракцыёны, гандлёвыя рады. 20 жніўня
ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА (ПЛОШЧА)
12.00 – 12.20 – “Запрашаем на кірмаш!”, адкрыццё свята.
12.20 – 13.20 – шоу “Аллюр”, г. Мінск.
13.20 – 14.00 – “Кірмаш сустракае гасцей!”, выступленне артыстаў Ніжагародскай вобласці, Расія.
14.00 – 14.10 – “Кірмашовыя конкурсы”, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў.
14.10 – 14.40 – “Асілак”, паказальныя выступленні спартсменаў.
РАМЕСНАЯ ПЛЯЦОЎКА (ЦЭНТРАЛЬНЫ СКВЕР)
12.20 – 18.00 – “Кірмаш рамёстваў”, падворкі раённых дамоў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы.
12.20 – 13.20 – “Кірмашовыя ласункі”, конкурс кулінарнага майстэрства.
12.30 – 17.30 – “Саламяны цуд”, адкрыты пленэр па саломапляценню.
ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА (ВУЛІЦЫ САВЕЦКАЯ, АКАДЭМІКА ЖЭБРАКА, ПАРКАВАЯ)
12.20 – 24.00 – “Рэчы на любы густ”, гандлёвыя рады, прыватны гандаль.
ГУЛЬНЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА ВУЛІЦА САВЕЦКАЯ (да цэнтра культуры і народнай творчасці)
12.20 – 21.00 – “Дзіцячыя забавы”, атракцыёны (“Горкі”, “Батут” і інш.).
КІРМАШОВАЯ ПЛЯЦОЎКА ВУЛІЦА САВЕЦКАЯ (насупраць цэнтра гігіены і эпідэміялогіі)
12.20 – 18.00 – “Кірмашовыя лаўкі”, рэканструкцыя гандлёвых радоў 18 стагоддзя. Выступленні народнага ансамбля “Калаж”, майстар-клас па рэгіянальным танцах, вулічныя артысты.
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ПЛЯЦОЎКА ВУЛІЦА ПЕРАМОГІ
12.20 – 21.00 – “Кірмашовыя сустрэчы”, падворкі сельскагаспадарчых арганізацый.
12.20 – 21.00 – “Эх, пракачу!”, падарожжа на брычках, павозках.
14.30 – 15.00 – “ Звіняць звончыкі”, конкурс на лепшую конную павозку.
ТВОРЧАЯ ПЛЯЦОЎКА ВУЛІЦА САВЕЦКАЯ (каля цэнтра культуры і народнай творчасці)
12.15 – 18.00 – “Сімвал кірмашу”, конкурс на самы арыгінальны сувенір свята.
12.15 – 18.00 – “Вуліца майстроў” , конкурс на самую творчую вуліцу г.п. Зэльва.
ГІСТАРЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА ПАРКАВАЯ ЗОНА
15.00 – 16.00 – “Шляхецкія забавы”, шоу-праграма з удзелам коннага клуба, г. Мінск.
ТЭАТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА ЛЕТНЯЯ ЭСТРАДНАЯ ПЛЯЦОЎКА
16.00 – 17.40 – “Мясцовыя легенды і паданні”, конкурс (прэзентацыі, тэатральныя замалёўкі).
ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА ПЛОШЧА
18.00 – 18.10 – “Кірмашовыя конкурсы”, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў.
18.10 – 24.00 – “Весяліся, не журыся!”:
18.10 – канцэрт з удзелам спартыўна-творчай студыі “Файер”, г. Слонім, узорнага танцавальнага калектыву “Зальвяначка”, г.п.Зэльва;
18.30 – грандыёзнае ілюзійнае шоу Віктара Шышко “Спящая красавица”;
19.30 – канцэрт Вольгі Рыжыкавай, Тео і шоу-балета, г. Мінск;
20.30 – шоу з удзелам артыстаў праекта “Х-фактар”, Беларусь;
22.30 – група “Тени”, г. Гродна;
24.00 – закрыццё свята, фаер-шоу, г. Полацк, святочны феервер.
ТАНЦАВАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ І НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ
00.30 – 04.00 – пенна-лазернае шоу (уваход платны, цана білета 5 руб.).
***Арганізатары свята маюць за сабой права ўносіць змяненні ў праграму свята