14.02.2020
Школьнікі сустрэліся з воінам-інтэрнацыяналістам Аляксандрам Жуком
Савецкія салдаты на працягу 10 гадоў (1979-1989)
выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. З моманту вываду войскаў
прайшоў 31 год. Напярэдадні гэтай даты ў раённай бібліятэцы адбылася сустрэча
вучняў СШ №2 з воінам-інтэрнацыяналістам Аляксандрам Жуком.
- У 1988 годзе мне прыйшла позва на тэрміновую службу
раней пакладзенага: не ў канцы красавіка, а 31 сакавіка. Васемнаццацігадовага
мяне адправілі ў Афганістан – успамінае
Аляксандр Міхайлавіч. - Там савецкія войскі выконвалі інтэрнацыянальны
абавязак. Страшна ўсё ўспамінаць... я апынуўся ў найцяжэйшых умовах. Сон
абмежаваны, перасоўвацца праблематычна, вакол стрэлы, на вачах гінуць таварышы.
Школьнікі ўважліва слухалі выступленне аб нялёгкай службе
ў гарах Афганістана, разглядалі фатаграфіі таго часу, задавалі пытанні.
У ходзе сустрэчы прысутным паказалі прэзентацыю з
гістарычнымі фактамі аб падзеях вайны ў Афганістане. Салдаты ў найскладанейшых
умовах праяўлялі мужнасць, стойкасць, высакароднасць, захоўвалі вернасць
ваеннай прысягі.
На заканчэнне сустрэчы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць
тых, хто не вярнуўся з афганскай вайны.