Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
15.03.2023

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

  Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя – не проста юрыдычны дакумент, які вызначае лад дзяржавы, правы, свабоды і абавязкі грамадзян і які валодае вышэйшай юрыдычнай сілай. Гэта прававы базіс нашага грамадства, апора свабоды і незалежнасці беларускага народа. Найвышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь аб’яўляе чалавека, яго жыццё! Ужо год наша краіна жыве па адноўленым Асноўным Законе. Паступова набываюць моц тыя змяненні і дапаўненні, якія па волі грамадзян Беларусі ўнесены ў Канстытуцыю рэферэндумам 2022 года. Яны даюць магчымасць забяспечыць далейшае згуртаванне беларусаў, эканамічную стабільнасць і функцыянаванне надзейных інстытутаў публічнай улады. У гэты святочны дзень жадаю вам добрага здароўя, шчасця, міру, упэўненасці ў заўтрашнім дні і плённай працы на карысць нашай Радзімы! Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА