26.02.2020
Прафсаюзнае жыццё Місія - абараняць і аб'ядноўваць
Мінулы, 2019 год быў для прафсаюзаў насычаным і
адказным. Акрамя справаздачна-выбарных сходаў і канферэнцый, члены пярвічак
аналізавалі аб'ём праведзенай працы за пяцігодку, планавалі сваю дзейнасць на
бліжэйшыя гады. З якімі вынікамі Зэльвенскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў
сустракае маштабнае мерапрыемства - VIII з'езд ФПБ, мы пацікавіліся ў лідэра
прафсаюзнага руху Ірыны Пузач.
- Адзначу, VIII з'езд ФПБ - значная падзея ў
грамадскім жыцці краіны. На нараду запрошаны прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў і галін. Дэлегавана больш за
пяцьсот чалавек. І мне аказаны гонар быць у ліку іх. На з'ездзе пойдзе гаворка
пра вынікі і, вядома, будуць намечаны асноўныя напрамкі работы на будучыню.
Плануецца, што ў абмеркаванні надзённых пытанняў будзе ўдзельнічаць Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь. Завершыцца мерапрыемства прыняццем праграмы дзейнасьці ФПБ
на 2020-2025 гады. Дарэчы, раённае аб'яднанне ўжо працуе з праектам гэтага
дакумента. Бо вельмі важна, каб у ім былі адлюстраваны інтарэсы і праблематыка,
актуальная для кожнага раёна. Да прыкладу, поўная занятасць, своечасовая
выплата заработнай платы, заключэнне працоўных адносін паміж наймальнікам і
добрасумленным работнікам на максімальны тэрмін, мінімізацыя
прадпрыемстваў-банкрутаў і г.д. Вядома ж, гэта і стварэнне новых пярвічак. І,
немалаважна, кантроль за выкананнем патрабаванняў аховы працы.
Да з'езда мы падышлі з нядрэннымі вынікамі.
Наладжана і працягваецца цеснае супрацоўніцтва з выканаўчай уладай, з
грамадскімі арганізацыямі, у ліку якіх ветэранская і моладзевая. Упор у працы з
маладымі людзьмі робіцца на фарміраванні ўяўленні пра прафсаюзы, як пра
арганізацыю, здольнай аказаць садзейнічанне ў абароне працоўных, сацыяльных
правоў і інтарэсаў. Таму арганізуем прафсаюзныя ўрокі ў школах, сустрэчы ў
працоўных калектывах, стараемся быць у курсе праблем маладых спецыялістаў. У мінулым годзе ўпершыню Федэрацыя выступіла адным з распрацоўшчыкаў законапраекта па
змяненні Працоўнага кодэкса. Прапановы
па змене больш за 30 артыкулаў улічаны, і ўжо
зацікавілі многіх зельвенц аў .
У прыватнасці, апошні правав ы прыём паказаў, што людзям гэтая тэма блізкая і па які х цікавяць іх пытаннях яны атрымалі
кансультацыю.
Не менш важна, прафсаюз рэгулярна праводзіць
маніторынг выканання заканадаўства аб працы і ахове працы. Па ініцыятыве ФПБ
праводзяцца дні прафілактыкі вытворчага траўматызму па розных тэмах і кірунках. У поле
зроку прафкамаў захаванне наймальнікам і работнікам абавязацельстваў,
прадугледжаных калектыўным дагаворам.
Вядома ж, для членаў прафсаюза пастаянна
арганізуюцца культурна-масавыя, спартыўныя мер апрыемствы.