Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
04.08.2022

Прафесіянал сваёй справы. Эдвард Аскальдовіч больш чым 40 гадоў аддаў працы ў сістэме аховы здароўя Зэльвеншчыны

  Пры размове пра гуманнасць прафесій першай узгадваецца прафесія медыцынскага работніка, дакладней – урача. Каб быць прафесіяналам сваёй справы і застацца ў ёй на ўсё жыццё, трэба мець не толькі глыбокія веды, але і маральную чысціню, пачуцці высокай адказнасці і самаахвярнасці. Менавіта такімі якасцямі валодае ўрач-рэаніматолаг Зэльвенскай цэнтральнай бальніцы Эдвард Аскальдовіч, які больш чым 40 гадоў аддаў працы ў сістэме аховы здароўя Зэльвеншчыны. Калі ў раённай бальніцы было адкрыта аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, узначаліць яго было даверана Эдварду Браніслававічу. І амаль на працягу трох дзясяткаў гадоў ён быў яго нязменным кіраўніком. Працаваць з урачом Аскальдовічам было надзейна, лёгка і спакойна. Эдвард Браніслававіч не толькі выдатны спецыяліст – ён цудоўны сем’янін, цікавы суразмоўца і, наогул, уважлівы і прыемны чалавек. Шчыра дзякуем шаноўнаму Эдварду Браніслававічу за працу, за ўрокі прафесійнага майстэрства, якія ён даваў кожнаму, хто працаваў з ім побач. Жадаем яму моцнага здароўя, аптымізму, сямейнага дабрабыту. Калі гавораць «урач ад Бога», то гэта пра нашага Эдварда Браніслававіча Аскальдовіча. Калектыў аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Зэльвенскай ЦРБ