Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
31.01.2022

Пазнавалі турыстычны бізнес. Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці згулялі ў “Турыстычнае агенцтва”

  Садзейнічаць сацыялізацыі дзяцей праз знаёмства з сучаснай рэчаіснасцю праз сюжэтнаролевую гульню “Турыстычнае агенцтва”, удакладняць і пашыраць уяўленні аб турызме – асноўная мэта тэматычнай забавы, якая прайшла ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва. Выхаванцы замацоўвалі атрыманыя веды аб прафесіях турыстычнага бізнесу. Адна частка групы ператварылася ў супрацоўнікаў турагенцтва (дырэктара, менеджара па турызме, тураператара, касіра, экскурсавода), а другая – у сапраўдных турыстаў, якія самі выбіралі маршрут для падарожжаў. Падчас гульні дашкольнікі не толькі развівалі камунікатыўныя навыкі (вучыліся размяркоўваць ролі, падбіраць атрыбуты, дамаўляцца аб паслядоўнасці сумесных дзеянняў), але і дэманстравалі добрыя веды і творчы падыход пры рэкламе цікавых мясцін Беларусі, куды можна адправіцца ў падарожжа. Менеджары па турызме прапаноўвалі гасцям агенцтва наведаць у першую чаргу Мінск, Гродна, Брэст, Белавежскую пушчу. А потым з захапленнем расказвалі пра турыстычныя аб’екты, выкарыстоўваючы відэаматэрыялы, выставачную галерэю фотаздымкаў. Гульня развівала ў дзяцей пошукава-даследчую дзейнасць (яны вучыліся арыентавацца на карце, вызначаць маршруты), у большай ступені спрыяла выхаванню ў дашкольнікаў асноў патрыятызму, любові і гонару за родную Беларусь. Выхавальнік дашкольнай адукацыі ДЦРД Валянціна БАЛТРУЧОК