17.02.2025
Памяць будзе жыць вечна. У Міжэрыцкай базавай школе імя У. Ляха прайшоў урок мужнасці
Кожны год у
Міжэрыцкай базавай школе імя У.Ляха праходзіць дэкада
грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”. Педагогі
ўстановы адукацыі падчас выхаваўчых мерапрыемстваў расказваюць пра гісторыю
вайны ў Афганістане, яе салдат, вядзецца работа па папаўненні матэрыялаў на
афганскую тэматыку, праходзяць экскурсіі ў школьным музеі.
Сёлета з
нагоды 36 гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана ва ўстанове
прайшоў урок мужнасці “ Афганістан – памяць і боль”.
Данесці да
глыбіні душы кожнага з прысутных горыч ваеннага ліхалецця, невыносныя пакуты і
выпрабаванні ў цяжкіх кліматычных умовах і разам з тым мужнасць характараў тых
юнакоў, на долю якіх выпала прайсці цяжкімі дарогамі афганскай вайны, дапамог
былы вучань, выпускнік 1985 года Антановіч Юрый Сяргеевіч. Пранікнёна, з
пачуццём трагізму гучалі патрыятычныя песні вакалістаў раённага Дома
культуры. Не пакінулі абыякавымі ўсіх прысутных і песні пад гітару ў выкананні
выпускніка школы, а зараз малодшага сяржанта Ваўкавыскага дэпартаменту аховы
Анатолія Марцінчыка.
З пачуццём
гонару мы можам сёння сказаць, што салдаты неаб’яўленай вайны не забыты.
Памятаюць аб высакародным учынку Уладзіміра Ляха нашы навучэнцы, госці
ўстановы.
Урок мужнасці
даказаў, што памяць пра тое трагічнае і гераічнае мінулае не згасне, заўсёды
будзе жыць у сэрцы новых пакаленняў.
Пасля ўроку
ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць Уладзіміра Ляха, наведаўшы магілу
воіна-афганца. Источник: https://zelwa.by/glavnoe/5320/pamiac-budze-zyc-vecna-u-mizeryckai-bazavai-skole-imia-u-liaxa-praiso-urok-muznasci