17.02.2020
Пагаварылі пра бяспеку з жыхарамі Князеўскага сельсавета
Да першага згарэлага тэлевізара або фена, расплаўленага
провада або (што горш) пажару людзі часцяком не задумваюцца аб правілах
бяспекі. У прафілактычных мэтах іх нагадалі жыхарам аг. Князева на
шырокамаштабным сельскім сходзе.
Першым да прысутных звярнуўся старшыня Крамяніцкага
сельсавета Аляксандр Дзярачэнік. Ён распавёў аб выніках працы за 2019 год:
- Сумесна з філіялам "Князева" назіральныя
камісіі абследавалі 998 домаўладанняў і 664 пустуючых д амоў . Спецыялісты асаблівае значэнне надавалі стану
прыдваровых тэрыторый і ўчасткаў каля безгаспадарных пабудоў. Пасля агляду
домаўладанняў пажылых людзей , якія пражываюць
адны (якім патрэбна пастаянная падтрымка і ўвага) мы
накіроўвалі прадпісанні па ліквідацыі непаладак іх дзецям. Нагадваю, што мэта
назіральных камісій-прафілактыка, а не пакаранне. Таму не варта ігнараваць
прыход спецыялістаў.
Аляксандр Іосіфавіч адзначыў, што за мінулы год дала
вынік і барацьба з алкагалізмам: было закадавана 39 чалавек.
Начальнік РАНС Сяргей Бурдук распавёў аб пажарах на
Зэльвеншчыне ў 2019 годзе. Прычынай паловы з іх стала занясенне крыніцы
запальвання звонку неўстаноўленай асобай, астатнія 7 выпадкаў з 14 выкліканыя
парушэннямі правілаў эксплуатацыі газавага, электраабсталявання, ацяпляльных
прылад і інш.
– У апошнія гады актыўная прафілактыка паменшыла
колькасць загінуўшых па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
Дарэчы, да 20 лютага працягнецца акцыя «Бяспека ў кожны дом». У яе рамках
праходзяць мерапрыемствы, на якіх асабліва цесна вядзецца праца з грамадзянамі,
якія злоўжываюць алкаголем – растлумачыў Сяргей Міхайлавіч. - Тым не менш у
бягучым годзе ў нашым раёне ўжо адбылося 2 пажары. У адным з дамоў вёскі
Падбалоцце (Крамяніцкага сельсавета) перапалілася печ, у выніку загарэлася
перагародка і агонь распаўсюдзіўся на ўвесь жылы будынак. Другі пажар здарыўся
ў аграгарадку Бародзічы: пусты дом не быў электрыфікаваны і не абаграваўся, а
агонь на яго перакінуўся з прыбудовы, якая загарэлася. Цяпер па гэтым факце
праводзіцца праверка.
Начальнік РАНС таксама нагадаў тэлефоны службы
выратавання (101 і 112).
Аб бяспечным выкарыстанні электраабсталявання ў побыце
прысутным распавёў начальнік раённай энергагазінспекцыі Аляксандр Сачок:
- Пільнасць дапаможа прадухіліць надзвычайную сітуацыю,
калі ўлічваць 3 фактары: ніколі не пакідаць без нагляду прыборы, якія працуюць , падбіраць
правільны апарат абароны і провад, які мае дастатковае сячэнне. Яшчэ важна не
перагружаць электрасетку і не ўключаць шмат абсталявання адначасова. Асцярожна
выкарыстоўвайце электрапрыборы ў ваннай пакоі. Напрыклад, калі уключаны фен, не
стойце ў ваннай або на паддоне ў душавой кабіне, а таксама мокрымі нагамі на
плітцы.
Апошнім часам мясцовыя жыхары наракаюць на адсутнасць
вады ў калодзежах. Тлумачэнні па гэтай праблеме даў галоўны спецыяліст раённай
інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей Варабей:
– Гэтая глабальная тэндэнцыя закранула не толькі наш раён,
але ўсю рэспубліку. Як вядома, грунтавыя воды ў асноўным напаўняюцца пры
раставанні снегу і выпадзенні атмасферных ападкаў. А змены клімату (вельмі
цёплая зіма і адсутнасць снегу) зніжаюць узровень грунтавых вод. Што можна
зрабіць у гэтай сітуацыі? У першую чаргу пачысціць калодзеж, магчыма, паглыбіць
яго. Калі дадзеная мера не прынясе выніку, варта задумацца аб свідраванні
свідравін на тэрыторыі ўчастка.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі
газавай службы, райЦГЭ, ЦСАН і АСВОД. Яны адказалі на пытанні жыхароў
сельсавета. У рамках сельскага сходу адбылася сустрэча са старшынёй раённага
Савета дэпутатаў Вадзімам Панасікам і дэпутатам па Падбалоцкай выбарчай акрузе
Вольгай Чурой.