21.05.2024
Паэтычная сустрэча з зямлячкай — пісьменніцай Людмілай Воранавай -Супрун адбылася ў раённай бібліятэцы
У раённай бібліятэцы ў 11 гадзін была арганізавана паэтычная сустрэча “Вершы, напісанныя сэрцам”. Ганаровым госцем стала зямлячка, член Расійскага саюза пісьменнікаў і саюза пісьменнікаў Беларусі, Людміла Воранава-Супрун.
Людміла Віктараўна, як вядома, цікавы суразмоўца, апавядальнік і, канешне ж, таленавітая паэтэса. Больш таго, многія вершы яна прадэкламавала пад акорды гітары. Удзельнікі імпрэзы атрымалі задавальненне як ад паэтычных, так і музычных твораў аўтара.
У цёплай атмасферы можна было паразмаўляць з госцей, атрымаць слушныя парады тым, хто спрабуе пяро.
Людміла Воранава-Супрун стала і старшынёй журы фестывалю «Новае пакаленне «, за якім назіралі зэльвенцы, прадстаўнікі працоўных калектываў і прафсаюзных арганізацый, аматары музыкі і паэзіі.
Больш падрабязны матэрыял чытайце на старонках раённай газеты «Праца».
Людміла ПОПКА
Фота работнікаў Зэльвенскай раённай бібліятэкі