Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
03.06.2024

Каталіцкія вернікі ўшанавалі Божае Цела Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах Зэльвы

  Шчырае і адданае прыгатаванне да Вялікага свята, якое штогод ушаноўваюць хрысціяне каталіцкага веравызнання, сведчыць аб іх сардэчнай веры ў Пана Езуса. 2 чэрвеня пад прыгожы спеў касцельнага хору, малітву, у суправаджэнні міністрантаў і першакамунійных падлеткаў зэльвенцы прайшлі па вуліцах райцэнтра. Так яны святочна распачалі ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Святую імшу, па шматгадовай традыцыі парафіі, узначаліў ксёндз Яцэк Маркель каля фігуркі Пана Езуса. Са святаром маліліся старэйшае пакаленне, сем’і вернікаў, якія паказвалі прыклад сваім дзецям і ўнукам. Для таго, каб ушанаваць устаноўлены Хрыстом Найсвяцейшы Сакрамант, ва ўрачыстай цэрэбрацыі працэсія пешым ходам рухалася далей — да абраза Сэрца Маці Божай. Ён, як заўжды, размясціўся каля дома Каліноўскіх. Сугучча званочкаў і спеваў малітоўных песен паднімала настрой не толькі тым, хто ўдзельнічаў у агульнай урачыстасці, але і іншым жыхарам пасёлка. Яно і зразумела: каталікі рады і ганарацца тым, што могуць праслаўляюць Божае Цела. Паслухаўшы каля алтара-стацыі ўрывак з Евангелля, веруючыя накіраваліся за крыжам, за Найсвяцейшым Сакрамантам, да наступнага абраза — Апошняя вячэра. Слухаючы словы ксяндза, кожны прысутны разважаў над таямніцай веры. Урачыстасць Божага Цела  – гэта вызнанне веры чалавека, які прымае Цела Хрыста, аддае сваё жыццё ў рукі Пана. Той, хто прысутнічае на імшы, прымае Камунію, напаўняе сваю душу Божай моцай. Таму падчас нядзельнай імшы, якая стала працягам працэсіі, вернікі падзякавалі Бога за Яго дары, апеку і падтрымку, перапрасілі за грахі, папрасілі аб далейшай дапамозе і штодзённым заступніцтве. Напрыканцы святочнасці святар падзякаваў усім, хто прыняў удзел у працэсіі, хто прыгатаваў стацыі-абразы. Асаблівую ўдзячнасць адрасаваў мужчынскім ружам, якія сёлета адказвалі за вулічныя алтары. Ксёндз Яцэк Маркель пажадаў, каб фігурка Пана Езуса ахоўвала і надалей наша мястэчка, а вера і любоў да Маці Божай і Сэрца Пана Езуса дапамагалі захаваць векавую традыцыю. Людміла ПОПКА