Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
08.09.2025

Дэпутат Валянцін Семяняка – аб XXXII Дні беларускага пісьменства

  Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка: – Традыцыйна ў вераснi  праходзіць Дзень беларускага пісьменства. Такі гонар у 2025 годзе прыпаў на Гарадзеншчыну, на слаўную лідскую зямлю. Гэта вельмі пачэсна як для Ліды, так  i для ўсей вобласці. Я шосты раз прымаю ўдзел у такім мерапрыемстве. Цяпер яно пачалося з фальклорнага прадстаўлення, якое накіроўвае нас у старажытнія часы. Гэта даніна павагі гістарычнай памяці, даніна павагі нашым традыцыям. Тут дзейнічае шмат творчых майстэрань гродзенскіх літаратараў. Пляцоўку маюць таксама і члены Саюза пісьменнікаў.  Да Дня беларускага пісьменства кожны мастак слова рыхтуе нейкія новыя творы. Я таксама буду прымаць удзел у канцэртнай праграме, дзе выступлю са сваімі новымі вершамі. Яшчэ ў мяне ганаровая місія – старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергіенка накіраваў прывітальны адрас для ўсіх удзельнікаў фэсту, і мне даручана ўручыць яго міністру інфармацыі. Источник:  https://zelwa.by/vse-novosti/7012/deputat-valiancin-semianiaka-ab-xxxii-dni-belaruskaga-pismenstva