Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
04.02.2022

Чаруе Зіма па-спартыўнаму. Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 прынялі ўдзел у вясёлых эстафетах

  Зіма ў апошнія гады рэдка балуе нас снежнымі гурбамі, але, акрамя будаўніцтва снежных крэпасцей, у дзяцей у гэты час забаў хоць адбаўляй: канькі, санкі, лыжы, ды і проста гульня ў снежкі. А любую звычайную прагулку або катанне з гары ў зімовы час можна зрабіць яшчэ больш весялейшымі, абраўшы цікавую забаву. Менавіта такое спартыўнае свята адбылося ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва. Спартыўнае свята для дашкольнікаў – гэта заўсёды вясёлыя анімацыі, яркі рэквізіт, нестандартныя заданні, вясёлыя эстафеты, якія прыносяць вялікую карысць і становяцца любімымі заняткамі. Асноўная мэта – развіццё спрыту, хуткасці рэакцыі выхаванцаў ў выкананні заданняў эстафеты. Казачным героем, які задаваў задор на свяце, была баба Яга, якая і навучыла дзяцей і дарослых правільна падаць: зімовыя гульні без падзенняў не абыходзяцца. Дарэчы, гераіня дня не толькі патлумачыла, што падаць лепш за ўсё трэба на бок, акуратна змякчаючы падзенне рукамі і падгінаючы калені, і лепш не прызямляцца на спіну ці наперад на рукі – яна і паказала, як гэта рабіць. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў лыжных і саначных эстафетах, эстафетах “Прайдзі па ледзяной дарожцы”, “Пападзі ў мішэнь”, “Калідор” і іншых, што спрыяла развіццю апорна-рухальнага апарата і стварала ўмовы для задавальнення натуральных патрабаванняў дзяцей у руху. Асабліва спадабалася ўсім рухомая гульня “Белы мішка”, падчас якой малыя пабывалі ў ролі белага мядзведзя. Актыўныя практыкаванні забяспечылі бадзёры настрой, развіваючыла цікавасць да самога працэсу гульні, фарміравалі дасканаласць рухальных навыкаў і вучылі ўзгадняць ўласныя дзеянні з рухамі равеснікаўмі, выхоўвала як самастойнасць, так і калектывізм. Адным словам, праз гульнёвыя формы пашырыліся веды і ўяўленні выхаванцаў аб розных відах руху і спосабах іх выканання, а таксама аб правілах бяспечных паводзін падчас зімовых забаў, умацоўвалася іх здароўе. А ці гэта не самае важнае? Кіраўнік фізічнага выхавання дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва Таццяна Сонец