12.07.2022
12 ліпеня — Дзень вызвалення Зэльвенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прывітанне ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў
рыміце словы падзякі і самыя шчырыя віншаванні з 78-й гадавінай вызвалення гарадскога пасёлка Зэльва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Дзень 12 ліпеня – гэта наш гонар і слава, мужнасць і адвага, адзінства і згуртаванасць народа ў імя Вялікай Перамогі.
У тую далёкую часіну варожай навалы тысячы нашых землякоў былі гатовы аддаць сваё жыццё дзеля сучаснасці і будучыні дзяцей. У ходзе аперацыі «Баграціён» савецкія войскі выйшлі на мяжу з Польшчай. Пры правядзенні Беластоцкай аперацыі 2-і і 3-і Беларускія франты вызвалілі і наш раён.
Мы схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто загінуў у баях за Айчыну. Аддаём даніну глыбокай павагі патрыятызму, стойкасці і гераізму воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу. Сучасныя пакаленні ганарацца подзвігамі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Моладзь таксама прымае гераічную эстафету часоў, уносіць свой асабісты ўклад у далейшае развіццё нашага гарадскога пасёлка і краіны.
Шчыра жадаем усім мірнага неба і моцнага здароўя, а роднай Зэльвеншчыне – росквіту і дабрабыту. Няхай жыццё кожнай сям’і будзе напоўнена душэўнай цеплынёй, радасцю і шчасцем!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў