Сельская гаспадарка
•
камунальныя сельскагаспадарчыя унітарныя прадпрыемствы - 2;
•
сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў - 1;
•
сельскагаспадарчыя філіялы (ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі», КУП
«Гроднааблдарбуд», ТАА «Біяком») -3
•
сялянскія (фермерскія) гаспадаркі - 9.
На
01.01.2024 плошча зямель, якія знаходзяцца ў карыстанні сельскагаспадарчых
арганізацый раёна, складае 61879 га. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі складаюць 56228
га, з іх ралля - 40917 га.
У
карыстанні сялянскіх фермерскіх гаспадарак знаходзіцца 1494 га зямель, у тым
ліку сяльгасугоддзяў 1376 га, з іх 869
га раллі.
У сельскагаспадарчых арганізацыях, уключаючы сялянскія
(фермерскія) гаспадаркі, у 2023 годзе валавы збор збожжавых і зернебабовых
культур у вазе пасля дапрацоўкі склаў 103389 тон (93,5% да аналагічнага перыяду
мінулага года), ураджайнасць 50,5 цэнтнера (мінус 6,8 цэнтнера) з гектара.
Накапана цукровых буракоў - 56764 тон (115,5% да ўзроўню
2022 года), ураджайнасць - 434 цэнтнеры (мінус 204 цэнтнеры) з гектара.
Масласямян рапсу сабрана 17083 тоны (102,7% да ўзроўню 2022 года) пры
ўраджайнасці 39,4 цэнтнера з гектара. Накапана 6287 тон бульбы (124,6% да
ўзроўню 2022 года), ураджайнасць - 345 цэнтнера (мінус 37 цэнтнера) з гектара.
Вырашчана 30 тон гародніны (83,3% да ўзроўню 2022 года) і 60,4 тоны садавіны і
ягад (50,8% да ўзроўню 2022 года).
Для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана 129863 тоны
ўсіх відаў кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі (90,8% да 2022 года), з іх 76829
тон кармавых адзінак травяных кармоў (85,6%). На адну ўмоўную галаву атрымана
па 45,5 ц к. адз. (мінус 4,9 ц к. адз.), у тым ліку травяных кармоў 26,9 ц к.
адз. (мінус 4,7 ц к. адз. да 2022 годзе).
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы абслугоўваюць ААТ "Зэльвенская
сяльгасхімія", ДУ "Зэльвенская раённая ветэрынарная станцыя",
цэнтр селекцыі і генетыкі Зэльвенскага раёна РУСП "Гродзенскае племпрадпрыемства,
Зэльвенская раённая інспекцыя па насенняводству, каранціну і абароне раслін, ГУ
ДАД "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых
упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Зэльвенскага райвыканкама".
Створана база для далейшага развіцця сельскагаспадарчай
галіны, назапашаны станоўчы вопыт гаспадарання на зямлі. Праведзена рэканструкцыя
9 малочна-таварных ферм, пабудавана 4 малочна-таварныя комплексы, якія
абсталяваны сучаснымі даільнымі заламі. Вытворчасць абсталявана спецыялізаванай
тэхнікай, што дазваляе якасна і ў тэрмін выконваць сельскагаспадарчыя работы.
У 2023 годзе вырашчана свіней 3469 тон (83,4% да ўзроўню
мінулага года), буйной рагатай жывёлы – 7790 тон (99,3% да ўзроўню 2022 года).
Валавая вытворчасць малака склала 76634 тоны, што на 2680 тон ці 3,6% больш,
чым у 2022 годзе.
Сярэдні надой малака ад каровы склаў 6663 кілаграмы (плюс
152 кг да 2022 года), сярэднясутачны прырост буйной рагатай жывёлы на
вырошчванні і адкорме – 772 грамы (плюс 7 грам), свіней – 536 грам (плюс 13
грам). На 1 студзеня 2024 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы склала 39150 галоў,
у тым ліку кароў – 11815, з іх 11550 малочнага статка.
За 2023 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі ўсіх катэгорый раёна выраблена валавой прадукцыі на 217,8 млн. руб. (98,0% да ўзроўню 2022 года). Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг па сельскагаспадарчых арганізацыях раёна склала 159,4 млн.руб. (101,2% да ўзроўню мінулага года), прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі работ і паслуг 17,1 млн. руб. (64,1% да ўзроўню мінулага года), пры рэнтабельнасці прадаж 10,7%.