Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.06.2022

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 80 раёнах краіны

  13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 80 раёнах краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі. Паводле даных на раніцу 13 чэрвеня, у Беларусі ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лесу ў 80 раёнах. У прыватнасці, часовыя забароны і абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі ўсёй Гомельскай вобласці. у тым ліку ў 12 раёнах паўднёвага ўсходу краіны строга забаронена хадзіць у лес. Таксама часовыя меры па абмежаванні наведвання лесу ўведзены ў 21 раёне Мінскай вобласці, у 15 - Гродзенскай, у 12 - у Брэсцкім і Магілёўскім рэгіёнах. Аператыўна сачыць за сітуацыяй дазваляе інтэрактыўная карта на сайце Мінлясгаса. Гэта дапаможа пазбегнуць рызык для ляснога фонду і штрафных санкцый для парушальнікаў, у тым ліку тых, хто дзейнічае па няведанні. БЕЛТА