06.12.2021
Ваеннаму аташэ пры пасольстве Украіны ў Беларусі ўручылі ноту пратэсту
Фота з архіва
6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 5 снежня ў Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны быў выкліканы ваенны аташэ пры пасольстве Украіны, якому была ўручана нота пратэсту ў сувязі з парушэннямі ўкраінскім бокам Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Паведамляецца, што падставай стала парушэнне 4 снежня 2021 года Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы ўкраінскім верталётам тыпу Мі-8 у раёне н.п. Новая Рудня.
"Ваеннаму аташэ было даведзена, што ўкраінскі бок пазбягае дыялогу для вырашэння спрэчных пытанняў як па лініі міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, так і кантролю над узбраеннямі, што вельмі трывожна. Былі прыведзены факты, якія сведчаць аб ухіленні Украіны ад выканання абавязацельстваў у рамках рэгіянальных мер даверу і бяспекі, а таксама правядзення на фоне абвінаваўчай у адносінах да Рэспублікі Беларусь рыторыкі шэрага вучэнняў паблізу беларускай дзяржаўнай граніцы падраздзяленнямі ўзброеных сіл Украіны. Сукупнасць гэтых фактаў можа сведчыць аб магчымасці з'яўлення пагрозы бяспецы Рэспубліцы Беларусь на паўднёвым напрамку", - гаворыцца ў паведамленні.
БЕЛТА