Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.12.2024

У Беларусі ўтворана 5325 участкаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі

  12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся этап утварэння ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі краіны ўтворана 5325 участкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК. Найбольшая колькасць участкаў для галасавання сфарміравана ў Гомельскай і Мінскай абласцях (925 і 894 адпаведна), 861 - у Брэсцкай вобласці, 701 - у г.Мінску, 683 - у Магілёўскай вобласці, 672 - у Віцебскай вобласці і 589 - у Гродзенскай вобласці. У ЦВК нагадалі, што не пазней за 20 снежня ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ажыццяўляецца падача дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій.-0-