Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.12.2021

Трэба абапірацца на патрыятычных, моцных людзей са стрыжнем". Лукашэнка аб галоўных прынцыпах падбору кадраў

  6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры падборы кадраў для работы ў дзяржаўных структурах трэба абапірацца на патрыятычных, моцных людзей са стрыжнем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні па назначэнні кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў апошніх кадравых рашэннях можна заўважыць новы штрых - назначэнне на розныя кіраўніцкія пасады людзей у пагонах. "Мы абсалютна не адхіляем (і я на гэтым настойваю) людзей ваенных у вертыкалі ўлады. Я маю на ўвазе людзей у пагонах: міліцыянераў, армейцаў, чэкістаў - не важна. Галоўнае, каб быў добры ўпраўленец. Гэта галоўнае цяпер", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён перакананы, што талковы кіраўнік, нават калі ён назначаны ў новую для яго сферу дзейнасці, заўсёды знойдзе магчымасць акружыць сябе прафесіяналамі, якія добра разумеюць сельскую гаспадарку, прамысловасць, сферу паслуг, бізнес, прадпрымальніцтва і гэтак далей. "Раю вам пры падборы кадраў абапірацца на сапраўдных, нармальных, патрыятычных, моцных людзей са стрыжнем. "Мыла і размазні" ў вас не павінна быць сярод падначаленых, сярод вашых калег", - вобразна выказаўся кіраўнік дзяржавы. Ён таксама адзначыў, што вызначальным крытэрыем пры падборы кадраў не павінен быць узрост прэтэндэнтаў на тую ці іншую пасаду. У першую чаргу трэба звяртаць увагу на вопыт і прафесійныя якасці. "Павінны быць вопытныя прафесіяналы. Можна быць вопытным чалавекам і ў 38, і ў 40 гадоў", - сказаў Прэзідэнт. Разам з тым, беручы пад увагу вопыт службы асобных кіраўнікоў, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў рабоце трэба знаходзіць разумны баланс паміж выканальніцкай дысцыплінай і безапеляцыйным выкананнем даручэнняў. "Ні ў якім разе не цокайце абцасамі і не адказвайце на пастаноўку задачы начальнікам пытаннем: "Што загадаеце?", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. - Вы людзі, маючыя ўладныя паўнамоцтвы, якімі надзелены Прэзідэнтам краіны. У гэтым сутнасць нашай сённяшняй сустрэчы". "Вы атрымліваеце ад першай асобы ў дзяржаве, кіраўніка дзяржавы ўладу ў свае рукі. Таму вы не павінны быць маўклівымі выканаўцамі, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Хоць выканальніцкая дысцыпліна - гэта краевугольны камень для кіраўніка любога ўзроўню: старшыні райвыканкама, кіраўніка адміністрацыі, губернатара, члена ўрада. Вы павінны быць узорам для пераймання". Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў, што ўкладвае ў паняцце "выканальніцкая дысцыпліна": "Гэта калі прынята рашэнне - пасля доўгіх абмеркаванняў, мучэнняў, пярэчанняў. Вы павінны ўмець слухаць сваіх падначаленых. Калі выкрышталізавана рашэнне (на выканкаме яго зацвердзілі або вы аднаасобна аддаяце распараджэнне, вамі выпакутаванае), яно павінна выконвацца беспярэчна". "Перад вамі будзе стаяць шмат задач. Але галоўнае - вы прыйдзеце ў канкрэтную нізавую ячэйку нашага грамадства, у раён. Там усё адбываецца. Там людзі, на якіх абапіраецца дзяржава і Прэзідэнт у тым ліку. Там наша ўсё. Я вам жадаю не наламаць дроў", - даваў наказ Аляксандр Лукашэнка. Ён параіў уважліва ставіцца да людзей, не спяшацца з жорсткімі кадравымі рашэннямі. "Я заўсёды зыходзіў і зыходжу з таго, што чалавеку, які б ён ні быў, трэба даць шанц, - сказаў Прэзідэнт. - Ён павінен паказаць, што скарыстаўся гэтым шанцам. Не - да пабачэння". "Я яшчэ раз гавару: ніякай размазні не павінна быць у органах улады. Час вельмі складаны. І справа не толькі ў санкцыях, націску, гібрыднай вайне, якая развязана супраць нас. Сутнасць гэтай вайны ў тым, што супраць нас ваююць у сродках масавай інфармацыі, у палітыцы, у дыпламатыі, у эканоміцы - ва ўсім. Проста падышлі да гарачай вайны", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Пакуль гарачага процістаяння ўдаецца пазбегнуць, але прычыну для гэтага праціўнікі Беларусі могуць знайсці любую, упэўнены Прэзідэнт: "Няма толькі гарачай вайны. Але, можа, яны яшчэ чагосьці прыдумаюць, скарыстаўшыся, як цяпер, бежанцамі, самалётамі... Прычыну можна знайсці. І не важна, што гэтага не было. Як з самалётам. Усе прыехалі - камісія, паглядзелі. Ужо "год" мінуў пасля гэтай камісіі, а пакуль нічога не гатовы заявіць (размова аб справаздачы ІКАО па інцыдэнце з самалётам Ryanair пасля наведвання Беларусі прадстаўнікамі гэтай міжнароднай арганізацыі ў жніўні бягучага года. - Заўвага БЕЛТА). Чакаюць нейкіх штуршкоў, момантаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0- БЕЛТА