12.01.2022
Рыжанкоў прыняў удзел у адкрытым дыялогу "Сіла Закона"
11 студзеня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава прайшоў адкрыты дыялог "Сіла Закона", падчас якога моладзь вобласці абмеркавала з экспертамі праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У рабоце адкрытага дыялогу прыняў удзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук'янаў.
На здымку: падчас адкрытага дыялогу.