Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.01.2022

Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі цяпер ёсць у аўдыязапісе

  НАВІНЫ СЮЖЭТА  "КАНСТЫТУЦЫЯ БЕЛАРУСІ - РАБОТА НАД ПРАЕКТАМ" Меркаванне аб Канстытуцыі: дзяржава і ў далейшым будзе аказваць моладзі падтрымку ў яе ўсебаковым развіцці Качанава 10 студзеня правядзе сустрэчу з грамадзянамі для абмеркавання змяненняў Канстытуцыі 5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі цяпер ёсць у аўдыяверсіі, паведамляе БЕЛТА. Для таго каб як мага больш грамадзян Беларусі маглі азнаёміцца з праектам абноўленай Канстытуцыі, было прынята рашэнне зрабіць яго аўдыяверсію. Такі крок дасць магчымасць беларусам са слабым зрокам прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні Асноўнага закона краіны. Над праектам аўдыязапісу працавала каманда Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Каб прачытаць усе 49 старонак тэксту, вядучым Паўлу Лазовіку і Надзеі Лысенка спатрэбілася 2 гадзіны. У праекце - 148 артыкулаў. Усе змяненні пачынаюцца з прэамбулы. Азнаёміцца з аўдыяварыянтам праекта абноўленай Канстытуцыі Беларусі можна на сайтах Прэзідэнта Беларусі і інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА. БЕЛТА