Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.12.2021

Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей супраць COVID-19

  Фота з архіва НАВІНЫ СЮЖЭТА  "КАРАНАВІРУС: АПОШНІЯ НАВІНЫ" У ЗША зафіксаваны першы смяротны зыход ад амікрон-штама каранавіруса За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 657 21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей супраць інфекцыі COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Прышчапіць супраць COVID-19 можна будзе дзяцей ва ўзросце 12-17 гадоў. Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю. Вакцынацыю можна будзе прайсці не раней за 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19 у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарату і адсутнасцю проціпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей. На гэты час для вакцынавання прапануецца інактываваная вакцына супраць інфекцыі COVID-19 (Verо Cell). Краіна-вытворца - Кітайская Народная Рэспубліка. Прышчэпачная кампанія дзіцячага насельніцтва супраць інфекцыі COVID-19 пачнецца 27 снежня 2021 года.-0- БЕЛТА