25.11.2021
Лукашэнка: работа па падрыхтоўцы змяненняў Канстытуцыі выйшла на фінішную прамую
У час пасяджэння
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа па падрыхтоўцы змяненняў Канстытуцыі выйшла на фінішную прамую. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сумесным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я лічу, што сёння можна канстатаваць той факт, што работа па падрыхтоўцы змяненняў Канстытуцыі выйшла на фінішную прамую. І я гэта асабліва хачу падкрэсліць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы пасяджэнне.
Ён нагадаў, што над праектам Асноўнага закона працавалі Канстытуцыйная камісія і спецыяльна створаная рабочая група, у склад якіх увайшлі аўтарытэтныя эксперты, прафесіяналы ў розных галінах дзейнасці і проста талковыя вопытныя людзі. "Зроблена нямала", - адзначыў Прэзідэнт.
Працуючы над падрыхтоўкай новага праекта Канстытуцыі, Канстытуцыйная камісія спачатку ўнесла напрацаваныя прапановы, акумуляваўшы таксама шматлікія ініцыятывы грамадзян. Гэты варыянт узяла за аснову рабочая група, якая сканцэнтравала сваю дзейнасць на шэрагу нявырашаных прынцыповых пытанняў і паспрабавала сфармуляваць тое, што не атрымалася ў Канстытуцыйнай камісіі.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што дзейнасць рабочай групы не падводзіць рысу пад работай над Канстытуцыяй. "Сённяшняе мерапрыемства - чарговае ў распрацоўцы змяненняў, і я прасіў бы вас самым уважлівым чынам падысці да таго праекта, які ёсць сёння".
БЕЛТА