Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.05.2025

Лукашэнка пра будаўніцтва "Паўночнага берага": усё павінна быць звернута ў будучыню

  8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта "Паўночны бераг" павінна быць звернута ў будучыню. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў 8 мая ў час наведвання Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Пасля адкрыцця выставачнага комплексу кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з рэалізацыяй праекта "Паўночны бераг". Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў праінфармаваў Прэзідэнта аб этапах забудовы тэрыторыі і ходзе работ. Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, ці выконваюць інвестары ўзятыя на сябе абавязацельствы. Уладзімір Кухараў пацвердзіў, што работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам. "Ты не забывай толькі адно, калі будзеш кантраляваць (я таксама езджу міма, паглядаю): усё павінна быць звернута ў будучыню. Гэта не сённяшняга дня (праект. - Заўвага БЕЛТА). Гэта ўсё ў будучыню, пачынаючы з дзіцячага сада, школы і заканчваючы разумным горадам", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама даручыў прывесці ў парадак прылеглую тэрыторыю. "І на большае ўжо не разлічвай. Гэта яны будуюць за свой кошт для Мінска. Гэта значны аб'ём. А астатняе - у рэгіёнах", - дадаў Прэзідэнт.-0-