Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.10.2021

Лукашэнка пацвердзіў планы правесці ВДС 4 лістапада і адзначыў спробы ўбіць клін у адносіны з Расіяй

  Фота з архіва 28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае планы правесці Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы 4 лістапада. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з генеральным пракурорам Расіі Ігарам Красновым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "З першых крокаў сваіх у гэты візіт у Мінск вы адчулі, што прыехалі не да чужых людзей. Як бы ні стараліся ў СМІ, асабліва, я заўважыў апошнім часам, убіць клін паміж намі. Мы людзі вопытныя, асабліва вы - многае пабачылі ў жыцці ў сувязі са сваёй прафесіяй. Напэўна, разумееце, што вакол нас адбываецца. Таму нікуды не дзецца ад гэтага палітычнага антуражу. Але, тым не менш, хачу яшчэ раз пацвердзіць: вы прыехалі не ў чужую краіну. Вы наогул прыехалі, як да сябе дадому. З гэтага вы павінны зыходзіць", - сказаў у пачатку сустрэчы кіраўнік дзяржавы. "Мы напярэдадні вельмі важнай падзеі з вамі сустракаемся. 4 лістапада правядзём Вышэйшы дзяржсавет, нягледзячы на праблемы, якія вакол - і са здароўем людзей, лячэннем іх і гэтак далей. Тым не менш, гэта важны Вышэйшы дзяржсавет, паколькі за апошнія паўтара дзясятка гадоў мы робім рашучы крок у нашай інтэграцыі", - падкрэсліў беларускі лідар. БЕЛТА