Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.06.2023

Лукашэнка: некалі мы спрачаліся з Расіяй, а цяпер, стоячы плячо ў плячо, адстрэльваемся ад ворага

  14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія выконваюць усе дамоўленасці ў ваеннай сферы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 1", паведамляе БЕЛТА. "Некалі даўно-даўно (калі мы з Пуціным неяк спрачаліся - газ, нафта, малочныя войны) я сказаў, што не трэба нам адзін супраць аднаго ваяваць. Настане час, калі плячо ў плячо будзем стаяць і адстрэльвацца. Твае калегі, асабліва ў Расіі: "Хі-хі, ха-ха. Як адстрэльвацца?" А сёння? А сёння адстрэльваемся, стоячы плячо ў плячо", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Гаворачы аб расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі, Прэзідэнт звярнуў увагу, што кіраўніцтва Расіі, у тым ліку Уладзімір Пуцін, ніколі не прасіла Беларусь далучыцца да баявых дзеянняў. "Таму што гэта намнога горш было б", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адразу заявіў: беларусы не дазволяць страляць у спіну расіянам. "Гэта наша роля ў гэтай вайне", - нагадаў ён. Тэлевядучая Вольга Скабеева, якая і выступіла ў якасці інтэрв'юера, у сваю чаргу заўважыла: "Розныя былі часы. Але ў нас у Расіі ўсе бясконца Вам удзячны. Іншым разам складваецца адчуванне, што Расія адна супраць не проста блока НАТА - 51 дзяржава дапамагае Украіне. І вось ёсць такі брат, сябар, таварыш - гэта, зразумела, дарагога каштуе". "Тут няма нічога незвычайнага. Мы маем з Расійскай Федэрацыяй дагавор, па якім у нас фактычна адзіная армія. Мы сварыліся, біліся па ўсіх напрамках, але ўзброеныя сілы захавалі адзінства. І ўсё, што прапісана планам (а план не сакрэтны, мы Захаду аб гэтым гаварылі), мы захоўваем і выконваем", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-