01.12.2021
Лукашэнка не выключае размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі
30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі не выключае магчымасці размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна нядаўняй заявы генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ва Усходняй Еўропе.
"Так. Тады я прапаную Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Якую ядзерную зброю?" - удакладніў Дзмітрый Кісялёў.
"Мы дамовімся, якую. Тую ядзерную зброю, якая будзе найбольш эфектыўна пры такіх абставінах, - адказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я ж нездарма сказаў: мы на тэрыторыі Беларусі да гэтага гатовы. Я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў (размова аб інфраструктуры, што засталася з часоў СССР, для ядзернай зброі. - Заўвага БЕЛТА), усе пабудовы стаяць на месцы".
БЕЛТА