07.10.2024
Лукашэнка: на працягу наступнай пяцігодкі ў Беларусі мадэрнізуюць і адновяць усе дарогі да аграгарадкоў
5 кастрычніка, Мікашэвічы /Кар. БЕЛТА/. На працягу наступнай пяцігодкі ў Беларусі мадэрнізуюць і адновяць усе дарогі да аграгарадкоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мікашэвічах на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На працягу наступнай пяцігодкі мадэрнізуем і адновім усе дарогі да аграгарадкоў. Не будзе ні адной дрэннай дарогі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Збяром грошы і ўсё гэта зробім. Мы пачалі ўжо гэту праграму", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-