Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
23.02.2023

Лукашэнка: армія Беларусі застаецца сапраўды народнай

  23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. "Сёння краіна славіць подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доблесць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў, патрыятызм і самаадданасць ваеннаслужачых сучаснай беларускай арміі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - За гады незалежнасці намі былі створаны баяздольныя, высокамабільныя, аснашчаныя найноўшымі ўзорамі тэхнікі Узброеныя Сілы, якія гатовы эфектыўна процістаяць любым выклікам і пагрозам. Наша армія была і застаецца сапраўды народнай, адной з апор дзяржаўнасці, гарантам незалежнасці і бяспекі, сапраўднай школай мужнасці для моладзі". Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што людзі ў пагонах і ў далейшым будуць цвёрда стаяць на варце міру, абараняючы наш родны дом - Рэспубліку Беларусь. "Выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, а таксама тым, хто, аддаўшы свой воінскі абавязак, штодзённай стваральнай працай робіць мацнейшай і багацейшай нашу любімую радзіму. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у нялёгкай ратнай працы на карысць краіны і народа!" - гаворыцца ў віншаванні. Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Беларусі Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры! Паважаныя ветэраны, дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Сёння краіна славіць подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доблесць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў, патрыятызм і самаадданасць ваеннаслужачых сучаснай беларускай арміі. За гады незалежнасці намі былі створаны баяздольныя, высокамабільныя, аснашчаныя найноўшымі ўзорамі тэхнікі Узброеныя Сілы, якія гатовы эфектыўна процістаяць любым выклікам і пагрозам. Наша армія была і застаецца сапраўды народнай, адной з апор дзяржаўнасці, гарантам незалежнасці і бяспекі, сапраўднай школай мужнасці для моладзі. Упэўнены, што людзі ў пагонах і ў далейшым будуць цвёрда стаяць на варце міру, абараняючы наш родны дом - Рэспубліку Беларусь. Выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, а таксама тым, хто, аддаўшы свой воінскі абавязак, штодзённай стваральнай працай робіць мацнейшай і багацейшай нашу любімую радзіму. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у нялёгкай ратнай працы на карысць краіны і народа! Аляксандр Лукашэнка. 23 лютага 2023 года.