Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.12.2021

Беларусь аб'явіла аб канкрэтных мерах у адказ на санкцыі Захаду

  6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У якасці мер у адказ на незаконны знешні санкцыйны націск, накіраваны на падрыў суверэнітэту Беларусі і пагаршэнне дабрабыту беларускіх грамадзян, у мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў урад Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб увядзенні забароны ўвозу на тэрыторыю краіны шэрага тавараў, якія паходзяць з дзяржаў, што прымяняюць незаконныя антыбеларускія санкцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС. Адпаведная пастанова будзе падпісана ў самы кароткі тэрмін. Будуць прыняты неабходныя меры для насычэння ўнутранага рынку аналагічнымі таварамі з дружалюбных краін. У адказ на нелегітымныя рэстрыкцыі адносна беларускай авіяцыйнай галіны, у аснове якіх нядобрасумленная канкурэнцыя, аналагічныя крокі будуць зроблены нашай краінай адносна авіяперавозчыкаў з краін Еўрапейскага саюза і Вялікабрытаніі. Пашыраны спісы асоб, чый уезд на тэрыторыю Беларусі і Саюзнай дзяржавы непажаданы, з краін, якія на сістэмнай аснове дыскрымінуюць беларускіх афіцыйных асоб, журналістаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. "У якасці адной з самых істотных мер процідзеяння знешняму націску калектыўнага Захаду і ўмацавання сваёй эканамічнай бяспекі Беларусь прадоўжыць рэалізацыю саюзных праграм і ўмацаванне эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, а таксама выбудоўванне трывалых гандлёва-эканамічных сувязей з партнёрамі па ЕАЭС і з краінамі далёкай дугі", - падкрэслілі ў МЗС. У міністэрстве таксама заявілі, што будзе рэалізаваны шэраг іншых крокаў непублічнага характару. "Меры прыняты ў адказ і могуць быць адменены, калі закранутыя імі краіны і групы краін адмовяцца ад заганнай логікі часоў халоднай вайны, вернуцца на шлях канструктыўнага супрацоўніцтва ў інтарэсах захавання міру і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце і будуць у поўным аб'ёме выконваць прынятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы", - растлумачылі ў ведамстве. У Міністэрстве замежных спраў звярнулі ўвагу, што Беларусь гатова да ўрэгулявання любых існуючых рознагалоссяў шляхам узаемапаважлівага дыялогу і на аснове ўліку інтарэсаў бакоў. БЕЛТА