Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
17.06.2022

Касцёл Святой Троіцы ў Гервятах, дом-музей Адама Міцкевіча - Гродзеншчына ўчора і сёння ў праекце "Бацькаўшчына"

  Гродзеншчына – непаўторны куток беларускай зямлі з багатай гісторыяй. Кожны горад, кожная вёсачка тут дыхаюць таемнай спадчынай мінулага, якую нашы сучаснікі могуць вывучаць і даследаваць не толькі па папяровых гістарычных звестках, але і па фотаздымках. У Год гістарычнай памяці ў Беларусі стартаваў сумесны гісторыка-культурны праект “Бацькаўшчына” Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і лаўрэата прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава. Пачатак праекту надало выданне аднайменнага календара, у якім прадстаўлены старадаўнія паштоўкі і фотаздымкі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў з асабістай калекцыі аўтара. “Гродзенская праўда” падтрымала праект і, пачынаючы з 14-га нумара газеты, адкрыла цыкл фотапублікацый, прысвечаных гістарычнай спадчыне гарадоў, гарадскіх пасёлкаў і вёсак Гродзеншчыны.  Дарэчы, калекцыя Уладзіміра Ліхадзедава налічвае каля 50 тысяч экзэмпляраў. Многія ўнікальныя паштоўкі і фотаздымкі ўвайшлі ў кнігі-фотаальбомы аўтара, сярод якіх ёсць выданні, прысвечаныя гісторыі Гродна, Навагрудка, Ліды, Свіслачы, Слоніма, Смаргоні, Ашмян. У гэтым годзе плануецца, што пры падтрымцы Гродзенскага  аблвыканкама ўбачаць свет яшчэ тры фотаальбомы пра Ваўкавыскі, Іўеўскі і Карэліцкі раёны. Праект, безумоўна, унікальны і ставіць вельмі важную і актуальную задачу – вывучэнне, захаванне і папулярызацыю гістарычнай спадчыны беларускага народа. Ён складаў аснову XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі, якая праходзіла 23-27 сакавіка. Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку Дом-музей Адама Міцкевіча ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод экспанатаў асабістыя рэчы Адама Міцкевіча, прадметы, звязаныя з яго творчасцю і  асяроддзем. Дарэчы, шляхецкая сядзіба пачатку XIX стагоддзя: дом, флігель, клець, калодзеж, альтанка – былі адноўлены. У 2018–2019 гадах быў праведзены капітальны рамонт даху будынкаў.  Касцёл Святой Троіцы ў Гервятах Касцёл у неагатычным стылі быў пабудаваны ў мястэчку Гервяты ў 1899–1903 гадах. Гэта адзін з самых высокіх храмаў Беларусі: яго вышыня 64 метра. Як аказалася, месца для збудавання храма было абрана не самае ўдалае: грунтовыя воды ўвесь час размывалі яго падмурак. Каб выправіць сітуацыю, будаўнікам прыйшлося павярнуць рэчышча мясцовай ракі Лошы. З цягам часу каля храма размясціўся экзатычны дэндрарый, дзе высаджана больш за дзве тысячы раслін. Цікава, што з моманту асвячэння Троіцкі касцёл ні разу не зачыняў сваіх дзвярэй для вернікаў. Касцёл Святога Казіміра ў Ліпнішках Каталіцкая парафія і драўляны касцёл з'явіліся ў Ліпнішках у 1510 годзе. Будынак, канешне, не захаваўся. У 1900 годзе ў вёсцы пачалося будаўніцтва новага мураванага храма. Ён узводзіўся на сродкі ўладальніка Ліпнішак Аляксандра Вольскага, хаця грошы збіралі таксама і прыхаджане. Архітэктурны праект распрацоўвалі спецыялісты з Францыі. Працавалі на будаўніцтве запрошаныя палякі і мясцовыя жыхары. Храм быў пабудаваны ў 1910 годзе, але дадатковыя працы праводзіліся аж да 1927 года, пасля чаго касцёл асвяцілі. Чыгуначная станцыя Гудагай Па розных звестках, чыгуначная станцыя Гудагай у Астравецкім раёне існавала ўжо ў 1880 годзе. У 2010 годзе чыгуначны вакзал у Гудагаі капітальна адрамантавалі. З'явіліся прыгарадныя касы і зала для тых, хто выязджае за мяжу. Рамонтнікі пастараліся захаваць знешні выгляд і нават колер першага Гудагайскага вакзала. Станцыя не толькі абнавілася і папрыгажэла, але і разраслася: побач з вакзалам пабудавалі новыя будынкі для памежнікаў і мытнікаў. Гродненская правда