Галоўная /
Сельсаветы
Галынкаўскі сельвыканкам
ГАЛЫНКАЎСКІ СЕЛЬСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Адрас месца знаходжання:
231954, аг. Галынка, вул. Слонімская, 1
Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць
Старшыня – , тэл. 8 (015 64) 3 72 46
Кіраўнік спраў – Плаўская Марына Іванаўна, тэл. 8 (015 64) 3 72 31
Графік
прыёму грамадзян старшынёй
Галынкаўскага сельскага выканаўчага камітэта
Серада: 8.00 - 13.00.
Цэнтр сельсавета – аграгарадок Галынка.
Колькасць населеных пунктаў – 15.
Арганізацыі і прадпрыемствы:
Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Сынкавічы».
Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Галынка».
Прадпрыемствы гандлю:
Магазіны ў вёсках Старое Сяло, Снежная, Пруд, Луконіца, Акцябрская, Вострава і аграгарадку Галынка.
Жыхары вёсак Варонічы, Пустаборы, Новая Галынка, Дарагабушка, Клімавічы, Барукі, Пінскавічы, Старое Сяло, Снежная, вул. Першамайскай у в. Вострава і хутара Пад’ясень абслугоўваюцца аўтамагазінам.
Установы сферы паслуг:
Комплексны прыёмны пункт у аграгарадку Галынка.
Аддзяленне паштовай сувязі ў аграгарадку Галынка.
Установы адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Галынкаўская сярэдняя школа».
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад в. Вострава».
Установы аховы здароўя:
Галынкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.
Аптэка № 117 у аграгарадку Галынка.
Фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках Старое Сяло, Снежная, Вострава.
Установы культуры:
Сектар па арганізацыі культурна-досугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка Галынка.
Галынкаўская сельская бібліятэка.
Воінскія пахаванні:
Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік загінуўшым воінам-землякам у вёсцы Старое Сяло.
Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік загінуўшым воінам-землякам у вёсцы Снежная.
Магіла ахвяр фашызму ў вёсцы Пустаборы.
Магіла ахвяр фашызму ў аграгарадку Галынка.
Брацкая магіла савецкіх воінаў у вёсцы Новая Галынка.
Помнік загінуўшым землякам у вёсцы Вострава.
Культавыя будынкі:
Царква Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў аграгарадку Галынка.
Свята-Міхайлаўская царква ў вёсцы Вострава.
Касцёл Святога Арханёла Міхаіла ў вёсцы Луконіца.
Капліца Святой Сям'і ў вёсцы Старое Сяло.