Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Запрашэнне на Ганненскі кірмаш ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Альшэўскага

14.08.2025
Запрашэнне на Ганненскі кірмаш ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Альшэўскага
 ПАВАЖАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ КІРМАШУ, ЖЫХАРЫ І ГОСЦІ РАЁНА!

Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна запрашаю вас на наш славуты юбілейны Ганненскі кірмаш!

Денис Ольшевский: “Совместно мы выберем правильный курс” | Новости района | | Зельвенский район | Зельва | Зельвенский райисполком | Новости Зельвенского района

У кожнага краю ёсць свае адметнасці. У нашага – знакаміты Ганненскі кірмаш, дзякуючы якому Зэльва была вядома ў Еўропе яшчэ у XVIII стагоддзі.

Адроджанае ў 2001 годзе свята з’яўляецца яркім сведчаннем таго, што зэльвенцы дастойна берагуць і ўшаноўваюць сваю спадчыну, слаўныя культурныя традыцыі.

Народнае свята мае непаўторны каларыт, удала спалучаючы цікавыя гістарычныя моманты і сучасныя матывы. У кожнае дзейства ўкладваецца шмат творчасці, энергіі, добрага густу, каб усе, хто прыйдзе на кірмаш, адпачылі душой, далучыліся да народных вытокаў.

Мы зацікаўлены і ў тым, каб свята «Ганненскі кірмаш» стала свайго роду стартавай пляцоўкай для стварэння новых перспектыўных праектаў не толькі раённага, але і рэспубліканскага, і нават міжнароднага ўзроўняў. Паступова мерапрыемства набывае новыя фарбы, становіцца больш масавым і значным. Сёння мы ўжо можам гаварыць, што кірмаш садзейнічае ўмацаванню дружалюбных стасункаў з іншымі рэгіёнамі, культурнаму абмену, дае магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі відамі творчасці, з майстэрствам некалькіх пакаленняў, абуджае ў людзей жаданне займацца рамяством.

Спадзяёмся, што і сёлетні кірмаш стане сапраўдным святам для мясцовых жыхароў і нашых гасцей, пацвердзіць сваё прызначэнне ў якасці турыстычнага брэнда Зэльвеншчыны, у Год народнага адзінства стане значнай падзеяй у календары святаў Беларусі.

Паважаныя сябры!

Жадаю вам прыемных хвілін падчас знаходжання на Зэльвеншчыне, добрага настрою, новых знаёмстваў, яркіх і незабыўных уражанняў, перспектыўных сустрэч і выніковых дзелавых кантактаў.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Дзяніс АЛЬШЭЎСКІ

© Зельвенский районный исполнительный комитет, 2025.