Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Стан вясковых спраў на Зэльвеншчыне

04.11.2025
 Актуальнай у Зэльвенским раёне застаецца тэма асенніх работ на палях мясцовых гаспадарак. Надвор’е пакуль садзейнічае аграрыям прытрымлівацца агратэхнічных тэрмінаў.

Як расказалі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ужо завершана ўборка кукурузы на сілас. Валавы збор зялёнай масы склаў 195341 тону пры ўрадажайнасці 349 цэнтнераў з гектара.

Зараз сельгаспрадпрыемствы нарошчваюць тэмпы ўборкі куккурузы на зерне, каб завяршыць работы да 7 лістапада, а роўна праз тыдзень – і цукровыя буракі. Хочацца адзначыць, што самы высокі ўраджай гэтай культуры у вобласці ў Гродзенскім, Зэльвенскім і Бераставіцкім раёнах.

Адначасова ідзе зяблевая апрацоўка глебы – гэта залог будучага ўраджаю. Пры гэтым кіраўнікі сельгасарганізацый не забываюць аб асабістай адказнасці за якасць і вынікі работ.

Служба інфармацыі газеты «Праца»

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2025.